Free Web Hosting by Netfirms
Web Hosting by Netfirms | Free Domain Names by Netfirms

ДОБРАЯ ВЕСТКА
Выпуск 8. Малітва

Бог - наша сіла

"Не хачу бачыць смерці хлопчыка", - сказала Агар, - "і заенчыла, і плакала" (Быц. 21:16). Пасля таго, як Абрагам выгнаў Агар і яе сына Ізмаіла, яны шмат дзён блукалі ў пустыні Вірсавіі. У іх скончылася вада, і становішча стала безнадзейным. Яны апынуліся паміж жыццём і смерцю.

Таксама, як Агар, мы, здараецца, зведваем такія часіны, калі жыццёвыя цяжкасці захлістваюць нас. У гэткіх бядотах мы можам цалкам даверыцца Госпаду і паўтарыць услед за псальмістам: "Бог нам прыпынак і сіла, магутная ў бядзе ўспамога" (Пс. 46:2).

МАЛІТВА ДАСПАДОБЫ БОГУ

Бог хоча, каб мы звярталіся да Яго ва ўсялякай патрэбе: "І кліч Мяне ў дзень няшчасця: Я спасу цябе, і славіць будзеш Мяне" (Пс. 50:15). Аднак, у Сваёй любові Бог жадае, каб мы казалі Яму не толькі пра нашы патрэбы, але і пра ўсё, што маем у думках.

Як любячыя бацькі ўзрушваюцца, калі іх дзеці дзеляцца з імі сваімі турботамі і радасцямі, гэтаксама і Бог вельмі цешыцца, калі мы раімся з Ім аб усім, што ляжыць у нас на сэрцы. Заўсёды ў малітве мы можам адкрываць свае сэрцы Богу і казаць Яму пра ўсё! Гэткая адкрытасць даспадобы нашаму Нябеснаму Айцу.

МАЛІЦЕСЯ З УПЭЎНЕНАСЦЮ

Калісьці еўрапейцы досыць часта расказвалі гісторыю пра жыхароў адной краіны, якія рыхтаваліся да каранацыі іх валадара. Натоўпы людзей выйшлі на вуліцы, каб убачыць працэсію, у якой ішоў новы кароль. Нейкі 12-гадовы хлопчык стаў прабірацца праз натоўп. Урэшце ён дасягнуў варты, і хацеў прайсьці далей. "Сюды нельга! - спынілі яго вартавыя. - Хіба ты не ведаеш, што гэта кароль?" На што хлопчык адказаў: "Мабыць, гэта і кароль, але ён таксама і мой тата!"

Мы можам набліжацца да Божага нябеснага трона з упэўненасцю гэтага 12-гадовага хлопчыка, які ішоў прама да свайго бацькі, караля. Праз Ісуса Хрыста мы з'яўляемся ўсыноўленымі дзецьмі Божымі (Гал. 4:4-5). Божае літасцівае ўсынаўленне дае нам смеласць маліцца. "Бо вы не прынялі духа няволі ізноў на страх, але прынялі Духа ўсынаўлення, у Якім і клічам: Авва, Ойча!" (Рым. 8:15).

ІСУС - ШЛЯХ

Ісус дае нам магчымасць размаўляць з Нябесным Айцом. Ён знішчыў сцяну грэху, што стаяла паміж намі і Богам. Ён дае нам магчымасць прыходзіць да Творцы свету нават з найменшымі нашымі турботамі. Аўтар Ліста да Габрэяў выразна тлумачыць, што Ісус, "падобна нам, дазнаў ва ўсім спакушэння", і таму Ён разумее нас (Габр. 4:14-16). Кожны раз, маючы праз малітву гутарку з Богам, мы можам бачыць Яго любоў і міласэрнасць у Ісусе, і гэта надае нашай малітве радасць. "Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе; і зноў кажу: радуйцеся!.. Не турбуйцеся ні аб чым, але заўсёды ў малітве і благанні ПАДЗЯКАЙ няхай адкрываюцца просьбы вашы перад Богам" (Філ. 4:4, 6).

ДОБРАЯ ВЕСТКА!

Гэты выпуск ДОБРАЙ ВЕСТКІ прысвечаны шэрагу ключавых біблейскіх вучэнняў, што датычаць малітвы. Ад гэтых вучэнняў Госпад накіруе нас да Свяшчэннага Пісання і павядзе па яго старонках. Пісанне адкрые нам Божую волю наконт Яго дару малітвы. Калі дзень у дзень мы будзем узносіць богаўгодныя малітвы, што грунтуюцца на Божым жывым Слове, Бог абновіць нашы розумы і дасць нашым сэрцам шчасную ўпэўненасць, што з Богам "усё магчыма" (Мац. 19:26).

"А Таму, Хто дзеючаю ў нас сілаю можа зрабіць шмат болей за ўсё, чаго мы просім або ў думках маем, Таму слава ў Царкве ў Хрысце Ісусе, на ўсе роды на век вякоў. Амін" (Эф. 3:20-21).

Каб азнаёміцца з астатнімі артыкуламі гэтага нумара, а таксама прачытаць іншыя нумары, падпішыся на ДОБРУЮ ВЕСТКУ*
*Вы будзеце атрымліваць новыя выпускі часопіса. Мы не гарантуем адпраўку выпускаў, выдадзеных раней.

ДОБРАЯ ВЕСТКА
Выпуск 4. Апраўданне
На адной іконе ХІІ ст. жыццё паказана ў выглядзе "лесвіцы". Людзі, што імкнуцца дасягнуць нябёсаў, рухаюцца ўверх прыступка за прыступкаю, спадзеючыся на тое, што д'ябал не знішчыць іх добрых маральных памкненняў. Але няма ніякай падставы для гэткай няпэўнасці і турботаў адносна вечнасці, і аб гэтым вы можаце даведацца з дадзенага выпуску часопіса, які прысвечаны цудоўнаму Божаму плану збавення чалавека.
Выпуск 7. Слова
Падобна да паслядоўнікаў іншых сусветных рэлігій, хрысціяне вельмі часта разглядаюць Біблію як кнігу, што найперш змяшчае рэлігійныя правілы, якіх трэба трымацца ў жыцці. Але Ісус кажа, што Біблія - значна больш, чым проста нейкія правілы ці настаўленне. Яго Слова ёсць Дух і Жыццё!
Выпуск 8. Малітва
У Сваім Слове Бог гаворыць, што Яго дар малітвы дадзены нам для таго, каб мы карысталіся ім пастаянна, а не толькі ў нейкіх асаблівых жыццёвых сітуацыях. "Не турбуйцеся ні аб чым, але заўсёды ў малітве і благанні падзякай няхай адкрываюцца просьбы вашы перад Богам" (Філіпянам 4:6).
Выпуск 15. Гарэзіі
На хрысціян і Хрыстовую Царкву безупынна нападае д'ябал праз гарэзіі і лжэвучэнні. Гэтая смяротная зараза распаўсюджваецца, нібы гангрэна (2 Цім. 2:17). Тым, хто "ў Хрысце" няма чаго палохацца гэтай заразы, бо "Той, хто ў вас, большы за таго, хто ў свеце" (1 Ян. 4:4).
Выпуск 16. Пакаянне
Ісус прыйшоў у наш свет не для таго, каб адкрыць філасофскія ісціны, і нават не для таго, каб даць людзям цудоўныя рэлігійныя ідэі. Адзіная мэта Яго прыходу - паклікаць вас да жыцця глыбокага пакаяння і веры, каб вы маглі атрымаць дабраславенні Яго крывавай смерці і пераможнага ўваскрэсення.
Выпуск 17. Нябёсы
Хараство нябёсаў немагчыма апісаць чалавечай мовай. Каб даць вам наперад пацешыцца з раю, гэты выпуск "Добрай весткі" спалучае Божае вучэнне з уяўленнямі мастакоў. Няхай праз іх карціны і біблейскія тэксты Бог дапаможа вам думаць "аб узгорным,... а не аб зямным" (Кал. 3:2).
Выпуск 18. Апраўданне (частка 2)
Св. Паўла кажа: "Калі мы апраўданы Крывёю Яго, збаўлены будзем праз Яго ад гневу" (Рымлянам, 5:9). Гэта - другі выпуск "Добрай весткі", прысвечаны Божаму вучэнню аб Яго дары апраўдання. Цешцеся са св. Паўлам, які пісаў: "Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста" (Рымлянам, 5:1).
Выпуск 19. Святы Дух
Абяцанне Ісуса паслаць Духа Святога ў ваша жыццё з'яўляецца адным з найвялікшых дароў, дадзеных вам Богам. Аднак д'ябал няспынна імкнецца заблытаць вас у разуменні Асобы і дзеянняў Святога Духа і, такім чынам, пазбавіць вас гэтага дару Божага. Грунтуючыся на Слове Божым, гэты выпуск "Добрай весткі" дапамагае вам усцерагчыся ад д'яблавай хлусні і даводзіць, што Дух Божы прыходзіць да вас толькі ў Яго нязменлівым Слове.
Выпуск 20. Дараванне
Дараванне грахоў у Хрысте з'яўляецца найвялікшым дарам, які Бог дае вам. Цешцеся з Божага даравання і дзяліцеся Яго цудоўным дарам з іншымі людзьмі.
ПАДПІСАЦЦА!

Каталог христианских ресурсов Для ТЕБЯ