Free Web Hosting by Netfirms
Web Hosting by Netfirms | Free Domain Names by Netfirms

ДОБРАЯ ВЕСТКА
Выпуск 4. Апраўданне

Бог дае надзею

Праз забойства свайго брата Авеля Каін аддзяліўся ад сваёй сям'і, а таксама аддаліўся ад Бога. У 4-м раздзеле кнігі Быццё мы чытаем аб тым, як Каін "пайшоў ад аблічча Гасподняга". Ён стаўся "выгнаннікам і валацугаю на зямлі".

Дагэтуль безліч людзей у свеце застаюцца аддаленымі ад Бога. Напрыклад, новыя дзяржавы, да ўтварэння якіх спрычыніўся распад атэістычнага Савецкага Саюза, атрымалі ў спадчыну хаос і блізу 300 мільёнаў жыхароў, якія не ведаюць, у што верыць. Многія з іх зараз, як і Каін калісьці, з'яўляюцца духоўнымі выгнаннікамі і валацугамі, адлучанымі ад Бога.

У апошнія дзесяцігоддзі мільёны людзей у Заходняй Еўропе, у Злучаных Штатах і ў Канадзе з вялікім захапленнем прынялі ідэі матэрыялізму. Аднак, нягледзячы на ўвесь матэрыяльны дабрабыт і заможнасць у заходніх краінах, большасць людзей, што жывуць там, маюць пустэчу ў душах, гэтаксама, як і жыхары былога СССР. І адны і другія далучыліся да Каіна і яго сям'і ў іх духоўных блуканнях і выгнанні.

Асноўнай прычынай гэткай пустэчы ў душах і духоўных блуканняў не з'яўляюцца ані брак матэрыяльных каштоўнасцей, ані недахоп дабротаў жыцця. Сапраўдная прычына духоўнай пустэчы заключаецца ў тым, што хаця мільёны людзей сёння і шукаюць дарогу да храма, але спрабуюць знайсці адказ на пытанне аб сэнсе жыцця, зыходзячы з уласных меркаванняў і ўяўленняў, а не з Божых азначэнняў. У цяперашні час д'ябал спакушае многіх да веры ў тое, нібы яны здольныя знайсці сэнс жыцця і задаволіць свае духоўныя патрэбы сваімі ўласнымі намаганнямі.

МІЛЬЁНЫ БЛУКАЮЦЬ ...І ШУКАЮЦЬ

У канцы 1994 г. амерыканскі часопіс "Ньюзуік" апублікаваў звесткі аб тым, што больш за 58 працэнтаў насельніцтва ЗША шукаюць "глыбокіх рэлігійных пачуццяў". У пэўным сэнсе, падобныя духоўныя блуканні і пошукі, як на Усходзе, гэтак і на Захадзе, вартыя ўхвалы. Свяшчэннае Пісанне заклікае: "Шукайце Госпада, як можна знайсці Яго" (Іс. 55:6). Тым не менш, пошукі рэлігійных "пачуццяў" не з'яўляюцца поўным адказам на гэты заклік. Уважаючы рэлігійныя перажыванні за найвышэйшую духоўную мэту, урэшце можна спазнаць не толькі расчараванне, але і асуджэнне на вечныя пакуты. Усялякія эмацыянальныя пачуцці, у тым ліку і рэлігійныя, доўжацца нядоўга: сёння яны ёсць, а назаўтра мінаюць.

ВАШЫ ПОШУКІ МОГУЦЬ СКОНЧЫЦЦА

Дзеля таго, каб перасцерагчы людзей ад гэткага трагічнага расчаравання, Бог звяртаецца да ўсіх праз прарока Амоса, кажучы: "Шукайце Госпада - і будзеце жыць" (Ам. 5:6). Гэта значыць, Бог не толькі з'явіў Сябе людзям у Хрысце (Габр. 1:2), але і ўзяў на Сябе ініцыятыву, каб Самому знайсці нас. Ён таксама залучыў нас да новых адносін з Сабою ў Ісусе Хрысце (2 Кар. 5:19). Апостал Паўла тлумачыць, як мы, грэшнікі, можам мець новыя, поўныя радасці, стасункі з Госпадам (Філ. 3:8-9). Гэта значыць, мы павінны быць зусім упэўнены, што зможам з'явіцца перад пасадам суду Божага абсалютна праведнымі. Гэтая праведнасць - не штосьці заслужанае ці здзейсненае намі самімі. Праведнасць, якой Бог збаўляе нас, - гэта заслужаная Хрыстом дасканалая праведнасць, якую Бог з ласкі Сваёй дорыць нам праз веру (Рым. 4).

ДЗІЎНАЯ І ЗБАЎЛЯЛЬНАЯ ЛАСКА БОЖАЯ

Бог абвяшчае нас "праведнымі" перад Сабою, дзякуючы заслугам Хрыста, і таму нам няма больш патрэбы падобна да Каіна бязмэтна блукаць у роспачы. У Хрысце мы нанова злучаемся з Богам - не праз зменлівыя рэлігійныя пачуцці, а праз Яго трывалы вечны план прымірэння. Бог абвяшчае нас праведнымі таму, што ЁН міласэрны, і таму, што Хрыстос - наш Збаўца. Такім чынам, мы маем вялікую радасць нават у найбольш цяжкія часіны свайго жыцця. Вынік цудоўнага злучэння з Богам св. Паўла апісвае гэткімі словамі: "Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам" (Рым. 5:1).

ПОШУКІ СКОНЧАНЫЯ!

Цяпер вы не маеце прычын, каб, падобна да Каіна, працягваць свае духоўныя блуканні. Злучыцеся з Богам, Які дае прымірэнне праз Сваю любоў, што з'явіў Ён у Сваім Сыне Ісусе Хрысце (2 Кар. 5:19). Уласнымі намаганнямі вы не здолееце здабыць мір. Адзіная ваша надзея заключаецца ў тым, што, не зважаючы на вашы грахі і бездапаможнасць, Бог з ласкі Сваёй "абвeсціць" вас праведнымі. Бог заўжды дае надзею! З усяго таго, што толькі калі-небудзь вы пачуеце, гэта - найвялікшая Добрая Вестка. Калі вы вераю прымеце яе ад Бога, гэта абавязкова пераменіць ваша сэрца і ператворыць ваша жыццё. Добрая вестка аб ласцы Божай таксама дасць вам здольнасць з упэўненасцю жыць у гэтым свеце. І, самае галоўнае, гэтая добрая вестка з'яўляецца вашым збавеннем на векі вечныя.

Гэты выпуск нашага часопіса засяроджвае ўвагу на Божай добрай вестцы аб апраўданні з ласкі праз веру "...ўсіх веруючых; ...[яны]... апраўданыя дарма ласкай Ягонай, адкупленнем, што ў Хрысце Ісусе" (Рым. 3:22, 24). Паверыў Абрагам у Бога, і гэта "ЗАЛІЧАНА ЯМУ ЗА ПРАВЕДНАСЦЬ. Дый не ў адносінах да яго аднаго напісана, што залічана яму, але і ў адносінах да нас: залічана будзе і нам" (Рым. 4:22-24).

ГОДЗЕ БЛУКАЦЬ... МАЙЦЕ МІР З БОГАМ - РЫМ. 5:1

Годзе бязмэтна блукаць, як гэта рабіў Каін. Замест гэтага паспавядайце свае грахі перад Богам. Духам Сваім Святым Бог упэўнівае ваша сэрца ў адпушчэнні грахоў, што ўжо было заслужана для вас смерцю Ісуса на крыжы. Дзякуючы адкупленню, здзейсненаму Хрыстом на крыжы, Бог у Хрысце даруе вам грахі (1 Ян. 1:9). Зважаючы на тое, што ўчыніў Хрыстос дзеля вас, Бог "абвяшчае" вас праведнымі перад Сабою. "Бо Таго, Хто грэху не ведаў [Ісуса], Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасцю Божай" (2 Кар. 5:21). Гэта - добрая вестка для вас. Блуканні могуць скончыцца, і вы маеце магчымасць пазбавіцца пустэчы ў сваёй душы. У Хрысце вы пакліканыя вярнуцца дадому, да свайго нябеснага Айца (Лук. 15:32). Не марудзьце! У Хрысце пагадзіцеся з Богам! Майце з Ім мір! (Рым. 5:1).

Каб азнаёміцца з астатнімі артыкуламі гэтага нумара, а таксама прачытаць іншыя нумары, падпішыся на ДОБРУЮ ВЕСТКУ*
*Вы будзеце атрымліваць новыя выпускі часопіса. Мы не гарантуем адпраўку выпускаў, выдадзеных раней.

ДОБРАЯ ВЕСТКА
Выпуск 4. Апраўданне
На адной іконе ХІІ ст. жыццё паказана ў выглядзе "лесвіцы". Людзі, што імкнуцца дасягнуць нябёсаў, рухаюцца ўверх прыступка за прыступкаю, спадзеючыся на тое, што д'ябал не знішчыць іх добрых маральных памкненняў. Але няма ніякай падставы для гэткай няпэўнасці і турботаў адносна вечнасці, і аб гэтым вы можаце даведацца з дадзенага выпуску часопіса, які прысвечаны цудоўнаму Божаму плану збавення чалавека.
Выпуск 7. Слова
Падобна да паслядоўнікаў іншых сусветных рэлігій, хрысціяне вельмі часта разглядаюць Біблію як кнігу, што найперш змяшчае рэлігійныя правілы, якіх трэба трымацца ў жыцці. Але Ісус кажа, што Біблія - значна больш, чым проста нейкія правілы ці настаўленне. Яго Слова ёсць Дух і Жыццё!
Выпуск 8. Малітва
У Сваім Слове Бог гаворыць, што Яго дар малітвы дадзены нам для таго, каб мы карысталіся ім пастаянна, а не толькі ў нейкіх асаблівых жыццёвых сітуацыях. "Не турбуйцеся ні аб чым, але заўсёды ў малітве і благанні падзякай няхай адкрываюцца просьбы вашы перад Богам" (Філіпянам 4:6).
Выпуск 15. Гарэзіі
На хрысціян і Хрыстовую Царкву безупынна нападае д'ябал праз гарэзіі і лжэвучэнні. Гэтая смяротная зараза распаўсюджваецца, нібы гангрэна (2 Цім. 2:17). Тым, хто "ў Хрысце" няма чаго палохацца гэтай заразы, бо "Той, хто ў вас, большы за таго, хто ў свеце" (1 Ян. 4:4).
Выпуск 16. Пакаянне
Ісус прыйшоў у наш свет не для таго, каб адкрыць філасофскія ісціны, і нават не для таго, каб даць людзям цудоўныя рэлігійныя ідэі. Адзіная мэта Яго прыходу - паклікаць вас да жыцця глыбокага пакаяння і веры, каб вы маглі атрымаць дабраславенні Яго крывавай смерці і пераможнага ўваскрэсення.
Выпуск 17. Нябёсы
Хараство нябёсаў немагчыма апісаць чалавечай мовай. Каб даць вам наперад пацешыцца з раю, гэты выпуск "Добрай весткі" спалучае Божае вучэнне з уяўленнямі мастакоў. Няхай праз іх карціны і біблейскія тэксты Бог дапаможа вам думаць "аб узгорным,... а не аб зямным" (Кал. 3:2).
Выпуск 18. Апраўданне (частка 2)
Св. Паўла кажа: "Калі мы апраўданы Крывёю Яго, збаўлены будзем праз Яго ад гневу" (Рымлянам, 5:9). Гэта - другі выпуск "Добрай весткі", прысвечаны Божаму вучэнню аб Яго дары апраўдання. Цешцеся са св. Паўлам, які пісаў: "Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста" (Рымлянам, 5:1).
Выпуск 19. Святы Дух
Абяцанне Ісуса паслаць Духа Святога ў ваша жыццё з'яўляецца адным з найвялікшых дароў, дадзеных вам Богам. Аднак д'ябал няспынна імкнецца заблытаць вас у разуменні Асобы і дзеянняў Святога Духа і, такім чынам, пазбавіць вас гэтага дару Божага. Грунтуючыся на Слове Божым, гэты выпуск "Добрай весткі" дапамагае вам усцерагчыся ад д'яблавай хлусні і даводзіць, што Дух Божы прыходзіць да вас толькі ў Яго нязменлівым Слове.
Выпуск 20. Дараванне
Дараванне грахоў у Хрысте з'яўляецца найвялікшым дарам, які Бог дае вам. Цешцеся з Божага даравання і дзяліцеся Яго цудоўным дарам з іншымі людзьмі.
ПАДПІСАЦЦА!