Free Web Hosting by Netfirms
Web Hosting by Netfirms | Free Domain Names by Netfirms

ДОБРАЯ ВЕСТКА
Выпуск 20. Дараванне

У дні Ісуса мытнікаў лічылі самымі нікчэмнымі падонкамі грамадства. Ніжэй за іх не было нікога. Таму калі Ісус паклікаў Мацвея, пагарджанага мытніка, ісці следам за Ім, Мацвей узрушыўся і ўсцешыўся. Ён не мог утрымаць у сабе радасць ад добрай весткі Ісуса. Наадварот, як сведчыць Біблія, Мацвей (таксама вядомы як Левій) адчыніў свой дом і падрыхтаваў вялікі банкет для Ісуса (Лук. 5:29).

ДАРАВАННЕ БОЖАЕ ПАШЫРАЕЦЦА ПРАЗ ВАС СЯРОД ВАШЫХ БЛІЗКІХ

Гэта не было вячэрай, падчас якой Ісус мог бы пагутарыць з Мацвеем сам-насам. Не! Гэта была бяседа, на якую Мацвей запрасіў сваіх сяброў і знаёмых - такіх самых грэшнікаў, якім быў ён сам. Мацвей хацеў, каб дараванне прыйшло не толькі да яго, але праз яго і да ягоных сяброў і таварышаў. Радасць даравання, падобная да той, якую адчуў Мацвей, гэта не проста эмацыянальны ўздым. Божае дараванне кранае цалкам нашу душу і наша цела: "Ён паслаў Сваё Слова і вылечыў іх" (Пс. 107:20).

Нават медыкі звярнулі ўвагу на тое, які дабратворны ўплыў робіць дараванне на фізічны стан грэшнікаў. Мічыганскі інстытут сацыяльных даследаванняў працуе з навукоўцамі з 60 краін свету. Больш чым за 50 гадоў гэты інстытут апублікаваў нямала сенсацыйных вынікаў міжнародных доследаў. Але не было больш дзіўнага адкрыцця, зробленага даследчыкамі інстытута, чым выяўленне таго факта, што людзі, якія адзначаюцца лепшым здароўем - гэта тыя, хто даруе другім.

Навукоўцы вельмі здзівіліся, калі ўбачылі, што ваша здароўе ў вялікай ступені залежыць ад таго, ці даруеце вы іншым людзям - свайму мужу ці жонцы, сваім бацькам, дый усім тым, хто, на ваш погляд, пакрыўдзіў вас, ці з кім вы не маеце згоды.

Такім жа чынам многіх хрысціян здзіўляе, што Бог дае асаблівыя дабраславенні не толькі тым, хто пазнаў Яго дараванне ў Хрысце, але і тым, хто дазваляе жыватворнаму дараванню Божаму распаўсюджвацца ПРАЗ іх далей, аднаўляючы іх адносіны з другімі людзьмі. Менавіта гэта і адбылося з Мацвеем (Левіем).

Гэты выпуск ДОБРАЙ ВЕСТКІ змяшчае цудоўныя карціны і ўгрунтаваныя на Бібліі тлумачэнні таго, як Бог у Хрысце ўжо дараваў вам. Таксама (мы спадзяемся, гэта будзе карысна для вас) у дадзеным выпуску адмысловае значэнне ўдзяляецца Божаму вучэнню аб тым, як Ён дае Свае асаблівыя дабраславенні вам, калі Яго дараванне ў Хрыстовай крыві праз вас пашыраецца ў жыццях людзей, у стасунках з якімі вы калісьці мелі цяжкасці і нязгоду. "І не смуціце Святога Духа Божага, Якім вы запячатаны на дзень адкуплення. Усякая горыч, і ярасць, і гнеў, і крык, і лаянка няхай будуць аддалены ад вас - разам з усім благім; будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, выбачаючымі адзін аднаму, як і Бог у Хрысце выбачыў вам" (Эф. 4:30-32).

РАЗАМ З ДРУГІМІ ЛЮДЗЬМІ СЛАЎЦЕ БОГА ЗА ДАРАВАННЕ

Як Мацвей, слаўце Бога за дараванне. Запрашайце людзей у царкву - Божы дом, дзе яны змогуць жывіцца Хрыстовым Словам Жыцця (Ян. 6:63). "Не хлебам адным жыць будзе чалавек, але ўсякім словам, выходзячым з вуснаў Божых" (Мац. 4:4). Пакаштаваўшы гэтага Хлеба Жыцця, запрасіце другіх далучыцца да вас і таксама пакаштаваць Божае жыватворнае Слова даравання.

Каб азнаёміцца з астатнімі артыкуламі гэтага нумара, а таксама прачытаць іншыя нумары, падпішыся на ДОБРУЮ ВЕСТКУ*
*Вы будзеце атрымліваць новыя выпускі часопіса. Мы не гарантуем адпраўку выпускаў, выдадзеных раней.

ДОБРАЯ ВЕСТКА
Выпуск 4. Апраўданне
На адной іконе ХІІ ст. жыццё паказана ў выглядзе "лесвіцы". Людзі, што імкнуцца дасягнуць нябёсаў, рухаюцца ўверх прыступка за прыступкаю, спадзеючыся на тое, што д'ябал не знішчыць іх добрых маральных памкненняў. Але няма ніякай падставы для гэткай няпэўнасці і турботаў адносна вечнасці, і аб гэтым вы можаце даведацца з дадзенага выпуску часопіса, які прысвечаны цудоўнаму Божаму плану збавення чалавека.
Выпуск 7. Слова
Падобна да паслядоўнікаў іншых сусветных рэлігій, хрысціяне вельмі часта разглядаюць Біблію як кнігу, што найперш змяшчае рэлігійныя правілы, якіх трэба трымацца ў жыцці. Але Ісус кажа, што Біблія - значна больш, чым проста нейкія правілы ці настаўленне. Яго Слова ёсць Дух і Жыццё!
Выпуск 8. Малітва
У Сваім Слове Бог гаворыць, што Яго дар малітвы дадзены нам для таго, каб мы карысталіся ім пастаянна, а не толькі ў нейкіх асаблівых жыццёвых сітуацыях. "Не турбуйцеся ні аб чым, але заўсёды ў малітве і благанні падзякай няхай адкрываюцца просьбы вашы перад Богам" (Філіпянам 4:6).
Выпуск 15. Гарэзіі
На хрысціян і Хрыстовую Царкву безупынна нападае д'ябал праз гарэзіі і лжэвучэнні. Гэтая смяротная зараза распаўсюджваецца, нібы гангрэна (2 Цім. 2:17). Тым, хто "ў Хрысце" няма чаго палохацца гэтай заразы, бо "Той, хто ў вас, большы за таго, хто ў свеце" (1 Ян. 4:4).
Выпуск 16. Пакаянне
Ісус прыйшоў у наш свет не для таго, каб адкрыць філасофскія ісціны, і нават не для таго, каб даць людзям цудоўныя рэлігійныя ідэі. Адзіная мэта Яго прыходу - паклікаць вас да жыцця глыбокага пакаяння і веры, каб вы маглі атрымаць дабраславенні Яго крывавай смерці і пераможнага ўваскрэсення.
Выпуск 17. Нябёсы
Хараство нябёсаў немагчыма апісаць чалавечай мовай. Каб даць вам наперад пацешыцца з раю, гэты выпуск "Добрай весткі" спалучае Божае вучэнне з уяўленнямі мастакоў. Няхай праз іх карціны і біблейскія тэксты Бог дапаможа вам думаць "аб узгорным,... а не аб зямным" (Кал. 3:2).
Выпуск 18. Апраўданне (частка 2)
Св. Паўла кажа: "Калі мы апраўданы Крывёю Яго, збаўлены будзем праз Яго ад гневу" (Рымлянам, 5:9). Гэта - другі выпуск "Добрай весткі", прысвечаны Божаму вучэнню аб Яго дары апраўдання. Цешцеся са св. Паўлам, які пісаў: "Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста" (Рымлянам, 5:1).
Выпуск 19. Святы Дух
Абяцанне Ісуса паслаць Духа Святога ў ваша жыццё з'яўляецца адным з найвялікшых дароў, дадзеных вам Богам. Аднак д'ябал няспынна імкнецца заблытаць вас у разуменні Асобы і дзеянняў Святога Духа і, такім чынам, пазбавіць вас гэтага дару Божага. Грунтуючыся на Слове Божым, гэты выпуск "Добрай весткі" дапамагае вам усцерагчыся ад д'яблавай хлусні і даводзіць, што Дух Божы прыходзіць да вас толькі ў Яго нязменлівым Слове.
Выпуск 20. Дараванне
Дараванне грахоў у Хрысте з'яўляецца найвялікшым дарам, які Бог дае вам. Цешцеся з Божага даравання і дзяліцеся Яго цудоўным дарам з іншымі людзьмі.
ПАДПІСАЦЦА!

Каталог христианских ресурсов Для ТЕБЯ