Free Web Hosting by Netfirms
Web Hosting by Netfirms | Free Domain Names by Netfirms

ДОБРАЯ ВЕСТКА
Выпуск 19. Святы Дух

Вы, магчыма, спытаеце: "Навошта Ісус узнёсся на нябёсы, а не застаўся на зямлі? Калі б Хрыстос быў з намі, Ён адказваў бы на нашы пытанні, і мы б бачылі Яго цуды. Жыць і верыць тады было б нашмат лягчэй!"

Ісус адказвае вам. "Лепей для вас, - кажа Ён, - каб Я пайшоў; бо калі Я не пайду, Пацяшыцель не прыйдзе да вас, калі ж пайду, пашлю Яго да вас" (Ян. 16:7). Пацяшыцель, пра Якога кажа Ісус, - гэта Святы Дух.

НАТХНЯЛЬНЫ ДУХ

Многіх хрысціян - і тых, што паверылі нядаўна, і тых, што ў веры доўгі час, - калі яны распачынаюць старанна вывучаць Слова Божае, вельмі натхняюць абяцанні, у якіх Бог гаворыць пра дзеянні Свайго Святога Духа. Аднак трэба быць асцярожным у сваім імкненні "адчуць" Духа Святога! Царкоўная гісторыя ведае нямала прыкладаў, як гэтае імкненне д'ябал абарачаў у разнастайныя гарэзіі і лжэвучэнні. Гэтыя гарэзіі могуць звесці і нават знішчыць многіх шчырых хрысціян.

ВЯЛІКАЯ СПАКУСА Д'ЯБЛА

Адна з найбольш дзейсных спакусаў д'ябла - падбухторванне людзей да веры ў тое, нібы Дух Святы звяртаецца да іх па-за Словам Божым. Напрыклад, многія хрысціяне паддаліся хітрасці і паверылі, што Дух Святы гаворыць наўпрост да іх праз іх пачуцці, душэўны стан і нават ва ўявах. Вядома, Божы зварот да нас уплывае на нашы пачуцці і эмоцыі. Аднак, нашы адчуванні з'яўляюцца вынікам, а не прычынай Божага звароту да нас. "Шатан прыкідаецца анёлам светласці" (2 Кар. 11:14). Ён спрабуе падмануць нас, кажучы, нібы можна пачуць Бога па-за Яго Словам. Гэтая д'яблавая ашука - прычына мноства лжэвучэнняў і распаўсюджаных гарэтычных ідэй. Вы можаце засцерагчыся ад гэтай ашукі, калі прыслухаецеся да Духа Святога, Які гаворыць праз Слова Божае. Толькі ў Слове прыходзіць Святы Дух. Ён ніколі не прыходзіць да нас праз пачуцці, душэўнае ўзрушэнне ці інтуіцыю.

БОГ АБЯЦАЕ ДАБРАСЛАВІЦЬ ВАС

Гэты выпуск ДОБРАЙ ВЕСТКІ тлумачыць адмысловыя дабраславенні, якія дае Бог праз Сваё Слова і Свайго Духа. Як сцвярджае Слова Божае, Дух Святы "навучыць вас усякае праўды" (Ян. 16:13). Калі вы не ведаеце, як маліцца і якія словы ўжываць, Святы Дух дапаможа вам (Рым. 8:26).

Чытайце гэты выпуск ДОБРАЙ ВЕСТКІ і ведайце, што Бог ніколі не звяртаецца да вас праз вашы зменлівыя пачуцці. Але Ён дабраслаўляе вас у Сваім нязменным жыватворным Слове. "Я сказаў... і не адступлюся ад таго" (Ярэм. 4:28б).

Каб азнаёміцца з астатнімі артыкуламі гэтага нумара, а таксама прачытаць іншыя нумары, падпішыся на ДОБРУЮ ВЕСТКУ*
*Вы будзеце атрымліваць новыя выпускі часопіса. Мы не гарантуем адпраўку выпускаў, выдадзеных раней.

ДОБРАЯ ВЕСТКА
Выпуск 4. Апраўданне
На адной іконе ХІІ ст. жыццё паказана ў выглядзе "лесвіцы". Людзі, што імкнуцца дасягнуць нябёсаў, рухаюцца ўверх прыступка за прыступкаю, спадзеючыся на тое, што д'ябал не знішчыць іх добрых маральных памкненняў. Але няма ніякай падставы для гэткай няпэўнасці і турботаў адносна вечнасці, і аб гэтым вы можаце даведацца з дадзенага выпуску часопіса, які прысвечаны цудоўнаму Божаму плану збавення чалавека.
Выпуск 7. Слова
Падобна да паслядоўнікаў іншых сусветных рэлігій, хрысціяне вельмі часта разглядаюць Біблію як кнігу, што найперш змяшчае рэлігійныя правілы, якіх трэба трымацца ў жыцці. Але Ісус кажа, што Біблія - значна больш, чым проста нейкія правілы ці настаўленне. Яго Слова ёсць Дух і Жыццё!
Выпуск 8. Малітва
У Сваім Слове Бог гаворыць, што Яго дар малітвы дадзены нам для таго, каб мы карысталіся ім пастаянна, а не толькі ў нейкіх асаблівых жыццёвых сітуацыях. "Не турбуйцеся ні аб чым, але заўсёды ў малітве і благанні падзякай няхай адкрываюцца просьбы вашы перад Богам" (Філіпянам 4:6).
Выпуск 15. Гарэзіі
На хрысціян і Хрыстовую Царкву безупынна нападае д'ябал праз гарэзіі і лжэвучэнні. Гэтая смяротная зараза распаўсюджваецца, нібы гангрэна (2 Цім. 2:17). Тым, хто "ў Хрысце" няма чаго палохацца гэтай заразы, бо "Той, хто ў вас, большы за таго, хто ў свеце" (1 Ян. 4:4).
Выпуск 16. Пакаянне
Ісус прыйшоў у наш свет не для таго, каб адкрыць філасофскія ісціны, і нават не для таго, каб даць людзям цудоўныя рэлігійныя ідэі. Адзіная мэта Яго прыходу - паклікаць вас да жыцця глыбокага пакаяння і веры, каб вы маглі атрымаць дабраславенні Яго крывавай смерці і пераможнага ўваскрэсення.
Выпуск 17. Нябёсы
Хараство нябёсаў немагчыма апісаць чалавечай мовай. Каб даць вам наперад пацешыцца з раю, гэты выпуск "Добрай весткі" спалучае Божае вучэнне з уяўленнямі мастакоў. Няхай праз іх карціны і біблейскія тэксты Бог дапаможа вам думаць "аб узгорным,... а не аб зямным" (Кал. 3:2).
Выпуск 18. Апраўданне (частка 2)
Св. Паўла кажа: "Калі мы апраўданы Крывёю Яго, збаўлены будзем праз Яго ад гневу" (Рымлянам, 5:9). Гэта - другі выпуск "Добрай весткі", прысвечаны Божаму вучэнню аб Яго дары апраўдання. Цешцеся са св. Паўлам, які пісаў: "Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста" (Рымлянам, 5:1).
Выпуск 19. Святы Дух
Абяцанне Ісуса паслаць Духа Святога ў ваша жыццё з'яўляецца адным з найвялікшых дароў, дадзеных вам Богам. Аднак д'ябал няспынна імкнецца заблытаць вас у разуменні Асобы і дзеянняў Святога Духа і, такім чынам, пазбавіць вас гэтага дару Божага. Грунтуючыся на Слове Божым, гэты выпуск "Добрай весткі" дапамагае вам усцерагчыся ад д'яблавай хлусні і даводзіць, што Дух Божы прыходзіць да вас толькі ў Яго нязменлівым Слове.
Выпуск 20. Дараванне
Дараванне грахоў у Хрысте з'яўляецца найвялікшым дарам, які Бог дае вам. Цешцеся з Божага даравання і дзяліцеся Яго цудоўным дарам з іншымі людзьмі.
ПАДПІСАЦЦА!