|
|
|
|
"Гэта немагчыма!" (Мацвея, 19:26) Аднойчы да Ісуса падышоў нейкі багаты дзяцюк і спытаў: "Што зрабіць мне добрага, каб мець жыццё вечнае?" (Maц. 19:16). Коратка распавёўшы пра тое, як чалавек дасягае нябёсаў, Біблія паведамляе напрыканцы, што "юнак адышоўся з сумам" (Maц. 19:22). Чаму ён засумаваў? Юнак быў уражаны, калі Ісус сказаў яму, што нябёсаў нельга дасягнуць на прапанаваных ім умовах, ДЫЙ НАОГУЛ НІ НА ЯКІХ ЧАЛАВЕЧЫХ УМОВАХ. Пасля, у гутарцы са Сваімі вучнямі, Ісус растлумачыў: "У людзей гэтае [здабыццё збавення] немагчыма, у Бога ж усё магчыма" (Maц. 19:26). Нечаканы адказ Ісуса можа збянтэжыць і вас. Вы, мабыць, імкнецеся жыць так, каб сваім жыццём дагадзіць Богу. І цяпер раптам чуеце, што, аказваецца, нават найлепшыя вашы намаганні нічога не вартыя для дасягнення нябёсаў. "Дык хто ж можа спасціся?" - гэтае пытанне Ісусавых вучняў узнікае, магчыма, і ў вас. Дык вось добрая вестка для вас: "У Бога... ўсё [НАВАТ ВАША ЗБАВЕННЕ] магчыма" (Maц. 19:26; гл. Быц. 18:14; Ёва 42:2; Ярэм. 32:17). Так, нягледзячы на вашы грахі, вы можаце збавіцца. ЦЕШЦЕСЯ З ТАГО, ШТО БОГ ХОЧА ЗБАВІЦЬ ВАС Годзе спрабаваць знайсці спосаб збавення праз свае добрыя ўчынкі, як гэта рабіў багаты юнак. Якім бы добрым, на ваш погляд, вы ні былі ў параўнанні з людзьмі навокал вас, Бог кажа: ""Няма чалавека справядлівага на зямлі, які рабіў бы дабро і не грашыў" (Эклез. 7:20). Гэта датычыць і вас. Нават ваша "праведнасць... - як запэцканая вопратка" (Iс. 64:6). Дык у пакаянні і веры пагадзіцеся з Божай ацэнкай вашага роспачнага духоўнага стану: "Усе саграшылі і пазбаўлены славы Божае" (Рым. 3:23). У Сваім Слове Бог гаворыць штосьці вельмі дзіўнае. Ён кажа, што Ён "апраўдвае бязбожніка" (Рым. 4:5). У дадзеным выпадку ВЫ - БЯЗБОЖНІК, якога Бог хоча апраўдаць і абвясціць святым у Сваіх вачах! Як Ён робіць гэта? Бог здзяйсняе ваша апраўданне, ПАКРЫВАЮЧЫ ВАС КРЫВЁЮ СВАЙГО СЫНА ІСУСА! Вы "апраўданы Крывёю Яго" (Рым. 5:9). Хаця гэта можа здавацца нелагічным і неразумным, з ласкі і літасці Бог абвяшчае Ісуса грэшнікам, а вас - святым і цнатлівым перад Сабою! Дзіўна! Бог памяняў месцамі Свайго бязгрэшнага Сына і вас (2 Кар. 5:21)! Гэты выпуск ДОБРАЙ ВЕСТКІ прасякнуты вялікім вучэннем Бібліі аб тым, што Бог "апраўдвае бязбожніка" (Рым. 4:5). Гэта тое, з-за чаго Біблію часта называюць добрай весткай; і, сапраўды, Слова Божае з'яўляецца ёй. БОЖЫ ДАР АПРАЎДАННЯ ДАПАМОЖА ВАМ У ЦЯЖКАСЦЯХ, ШТО ЧАКАЮЦЬ ВАС НАПЕРАДЗЕ Калі вы, дзякуючы Духу Божаму, паверыце выразным словам Бога наконт вашага духоўнага стану перад Ім і ўсвядоміце, што няма нічога, што б вы маглі зрабіць, каб збавіцца ад свайго жудаснага грэху, тады Святы Дух звернецца да вашага сэрца з весткай, якая перасягае ўсё, што вам толькі даводзілася чуць калі-небудзь: Нягледзячы на тое, што вы прасякнутыя грэхам і працягваеце грашыць, з ласкі Сваёй дзеля Ісуса Бог пакрывае вас шатамі Хрыстовай дасканалай праведнасці. Гэта - апраўданне: Бог абвяшчае ВАС дасканалым і святым перад абліччам Сваім (2 Кар. 5:21)! Насуперак усяму, што вы ўчынілі супраць Бога, дзеля Хрыста Бог даруе вам. Ён апраўдвае вас і абвяшчае святым у Сваіх вачах! Ад сёння Божы Святы Дух дае вам жыць у ласцы Божай. Ведайце, што, як праз св. Паўлу кажа Бог, вы - апраўданыя вераю. Таму цяпер вы маеце "мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста" (Рым. 5:1). Багаты юнак адвярнуўся ад Божага абяцання наконт апраўдання. Не бярыце з яго прыклад. Памятайце: Хаця вы і грэшнік, Бог "апраўдвае бязбожніка" (Рым. 4:5). Цяпер, перагортваючы старонку за старонкай часопіса, несупынна цешцеся, што, нягледзячы на ваш грэх, вы маеце надзею ў Хрысце. Гэтая добрая вестка праўдзівая, бо ваш нябесны Айцец "апраўдвае бязбожніка" (Рым. 4:5) - У ТЫМ ЛІКУ І ВАС! Захоўвайце гэты выпуск ДОБРАЙ ВЕСТКІ ў сябе дома, каб усе члены вашай сям'і маглі чытаць і перачытваць яго. Ніколі не выкідвайце яго. Дайце дадатковыя яго асобнікі сваім сябрам, якіх вы сапраўды любіце. Ім неабходна пачуць, што нават хаця яны з'яўляюцца грэшнікамі перад Богам, у іх ёсць надзея, БО БОГ АПРАЎДВАЕ БЯЗБОЖНІКА. Каб азнаёміцца з астатнімі артыкуламі гэтага нумара, а таксама прачытаць іншыя нумары, падпішыся на ДОБРУЮ ВЕСТКУ* |
|