Free Web Hosting by Netfirms
Web Hosting by Netfirms | Free Domain Names by Netfirms

ДОБРАЯ ВЕСТКА
Выпуск 17. Нябёсы

Аб узгорным думайце

Звыш 43 тысяч радыёстанцый дзень у дзень вядуць свае перадачы па ўсім свеце. Гадавы аб'ём іх вяшчання складае 290 мільёнаў гадзін. 35 мільёнаў гадзін з іх адведзеныя пад рэкламу! Выкарыстоўваючы ўсялякія вядомыя людзям сродкі ўплыву на розумы, распрацоўшчыкі рэкламы пераконваюць слухачоў думаць аб набыцці разнастайнага зямнога дабра, каб іх жыцці сталі шчаслівейшымі і больш змястоўнымі. Падыход да жыцця, прапануемы рэкламай, цалкам супярэчыць, аднак, таму, што кажа Бог: "Аб узгорным думайце, а не аб зямным" (Кал. 3:2). Ісус папярэджвае: "Жыццё чалавека не залежыць ад дастаткаў яго, якія мае" (Лук. 12:15).

Апостал Паўла кажа, што ёсць багата тых, "якіх бог - чэрава, і слава якіх у сораме іх, тых, што думаюць аб зямным" (Філ. 3:19).

СТОЙЦЕ НА ПРАВІЛЬНЫМ ШЛЯХУ Ў ЖЫЦЦІ: ДУМАЙЦЕ ПРА НЯБЁСЫ

Не дазваляйце д'яблу ўводзіць вас у спакусу і схіляць думаць аб зямных рэчах ды імкнуцца да зямных дабротаў. Стойце на правільным шляху: "Аб узгорным думайце" (Кал. 3:2). З надзеяй і радасцю чытайце гэты выпуск ДОБРАЙ ВЕСТКІ, пазіраючы на дабраславенні, якія Бог дае вам, калі вы думаеце "аб узгорным..., а не аб зямным".

Згодна з даследаваннямі біблеістаў, ваш нябесны Айцец зрабіў так, што сама меней шостая частка Яго Новага Запавету прасякнута ўказаннямі на радасць аб нябёсах і на новае з'яўленне Хрыста.

У гэтым выпуску ДОБРАЙ ВЕСТКІ прыводзяцца асноўныя ўказанні на дабраславенні, якія Бог абяцае тым, хто думае аб нябесным, а не аб зямным. Як чалавек, што выходзіць са змрочнай і цёмнай пячоры на свежае паветра ў сонечнае святло, гэтак няхай вашы розум і душа, калі вы будзеце чытаць пра шматлікія ўказанні Божыя на радасць аб нябёсах, пакінуць змрочную і цёмную пячору пажадлівасці свету ды ўвойдуць у яснае святло Сына Божага. Як заклікаў св. Паўла: "Шукайце ж узгорнага, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога" (Кал. 3:1).

Як вы ўбачыце з гэтага выпуску ДОБРАЙ ВЕСТКІ, дабраславенне думання аб нябесным прызначаецца для ўсіх, а не толькі для тых, хто ў пажылым веку або пры смерці. Незалежна ад узросту, кожнаму, хто думае аб нябесным, Бог абяцае Свае дабраславенні - у тым ліку дзецям і падлеткам.

БОГ ДАПАМОЖА ВАМ ПА-НОВАМУ РАССТАВІЦЬ ПРЫЯРЫТЭТЫ Ў СВАІМ ЖЫЦЦІ

Імкнучыся лепш спасцігнуць радасць аб нябёсах, заўсёды памятайце, што самі праз сябе вы не можаце перамяніць прыярытэты ў сваім жыцці (Рым. 7:19) і паставіць на першае месца думкі аб нябесным, а не аб зямным. Бог, тым не менш, можа прасвятліць вашы сэрца і розум (Рым. 12:2; Эф. 1:17-18), і Ён зробіць гэта.

Чытайце гэты выпуск ДОБРАЙ ВЕСТКІ. Шукайце ў Пісанні яшчэ больш Божых указанняў на нябёсы. Распачаўшы новае жыццё ў Хрысце пры дапамозе Божага жывога Слова, кажыце: "Я раскрыжаваны разам з Хрыстом. І ўжо не я жыву, але жыве ўва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, [вераю сузіраючы радасць аб нябёсах], дык жыву вераю ў Сына Божага, што палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне" (Гал. 2:20).

Рыхтуйцеся адчуць дзівосную радасць, бо гэты выпуск ДОБРАЙ ВЕСТКІ накіруе вас да Слова і абяцанняў Божых наконт багацця Яго дабраславенняў, што паходзяць ад шукання "ЎЗГОРНАГА, ДЗЕ ХРЫСТОС СЯДЗІЦЬ ПРАВАРУЧ БОГА" (Кал. 3:1).

Каб азнаёміцца з астатнімі артыкуламі гэтага нумара, а таксама прачытаць іншыя нумары, падпішыся на ДОБРУЮ ВЕСТКУ*
*Вы будзеце атрымліваць новыя выпускі часопіса. Мы не гарантуем адпраўку выпускаў, выдадзеных раней.

ДОБРАЯ ВЕСТКА
Выпуск 4. Апраўданне
На адной іконе ХІІ ст. жыццё паказана ў выглядзе "лесвіцы". Людзі, што імкнуцца дасягнуць нябёсаў, рухаюцца ўверх прыступка за прыступкаю, спадзеючыся на тое, што д'ябал не знішчыць іх добрых маральных памкненняў. Але няма ніякай падставы для гэткай няпэўнасці і турботаў адносна вечнасці, і аб гэтым вы можаце даведацца з дадзенага выпуску часопіса, які прысвечаны цудоўнаму Божаму плану збавення чалавека.
Выпуск 7. Слова
Падобна да паслядоўнікаў іншых сусветных рэлігій, хрысціяне вельмі часта разглядаюць Біблію як кнігу, што найперш змяшчае рэлігійныя правілы, якіх трэба трымацца ў жыцці. Але Ісус кажа, што Біблія - значна больш, чым проста нейкія правілы ці настаўленне. Яго Слова ёсць Дух і Жыццё!
Выпуск 8. Малітва
У Сваім Слове Бог гаворыць, што Яго дар малітвы дадзены нам для таго, каб мы карысталіся ім пастаянна, а не толькі ў нейкіх асаблівых жыццёвых сітуацыях. "Не турбуйцеся ні аб чым, але заўсёды ў малітве і благанні падзякай няхай адкрываюцца просьбы вашы перад Богам" (Філіпянам 4:6).
Выпуск 15. Гарэзіі
На хрысціян і Хрыстовую Царкву безупынна нападае д'ябал праз гарэзіі і лжэвучэнні. Гэтая смяротная зараза распаўсюджваецца, нібы гангрэна (2 Цім. 2:17). Тым, хто "ў Хрысце" няма чаго палохацца гэтай заразы, бо "Той, хто ў вас, большы за таго, хто ў свеце" (1 Ян. 4:4).
Выпуск 16. Пакаянне
Ісус прыйшоў у наш свет не для таго, каб адкрыць філасофскія ісціны, і нават не для таго, каб даць людзям цудоўныя рэлігійныя ідэі. Адзіная мэта Яго прыходу - паклікаць вас да жыцця глыбокага пакаяння і веры, каб вы маглі атрымаць дабраславенні Яго крывавай смерці і пераможнага ўваскрэсення.
Выпуск 17. Нябёсы
Хараство нябёсаў немагчыма апісаць чалавечай мовай. Каб даць вам наперад пацешыцца з раю, гэты выпуск "Добрай весткі" спалучае Божае вучэнне з уяўленнямі мастакоў. Няхай праз іх карціны і біблейскія тэксты Бог дапаможа вам думаць "аб узгорным,... а не аб зямным" (Кал. 3:2).
Выпуск 18. Апраўданне (частка 2)
Св. Паўла кажа: "Калі мы апраўданы Крывёю Яго, збаўлены будзем праз Яго ад гневу" (Рымлянам, 5:9). Гэта - другі выпуск "Добрай весткі", прысвечаны Божаму вучэнню аб Яго дары апраўдання. Цешцеся са св. Паўлам, які пісаў: "Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста" (Рымлянам, 5:1).
Выпуск 19. Святы Дух
Абяцанне Ісуса паслаць Духа Святога ў ваша жыццё з'яўляецца адным з найвялікшых дароў, дадзеных вам Богам. Аднак д'ябал няспынна імкнецца заблытаць вас у разуменні Асобы і дзеянняў Святога Духа і, такім чынам, пазбавіць вас гэтага дару Божага. Грунтуючыся на Слове Божым, гэты выпуск "Добрай весткі" дапамагае вам усцерагчыся ад д'яблавай хлусні і даводзіць, што Дух Божы прыходзіць да вас толькі ў Яго нязменлівым Слове.
Выпуск 20. Дараванне
Дараванне грахоў у Хрысте з'яўляецца найвялікшым дарам, які Бог дае вам. Цешцеся з Божага даравання і дзяліцеся Яго цудоўным дарам з іншымі людзьмі.
ПАДПІСАЦЦА!