КАЛІ ты не будзеш трымацца як мага далей ад дарогі падчас гульняў - атрымаеш траўмы ці нават загінеш; КАЛІ не будзеш ужываць ежу, каб спатоліць голад, - загубіш сябе; КАЛІ не будзеш піць дастаткова вады - памрэш ад смагі; КАЛІ не будзеш асцярожным у абыходжанні са зброяй - відавочна, будзеш забіты. Дзецям вядома, або яны хутка спазнаюць тое, што ёсць пэўны рэчы ў нашым жыцці, якія, КАЛІ іх не рабіць, прывядуць да сур'ёзных наступстваў ці нават да смерці.
Ісус сёння кажа вам, што КАЛІ вы не пакаецеся, дык не ўвойдзеце ў Валадарства Божае - ані цяпер, ані ў вечнасці на нябёсах. "КАЛІ НЕ ПАКАЕЦЕСЯ... - ПАПЯРЭЖДВАЕ ІСУС, - ПАГІНЕЦЕ" НАВЕКІ! (Лук. 13:3).
Гэтая ісціна азначае, што няма абсалютна ніякіх выняткаў: КАЛІ не пакаецеся - вас чакаюць сур'ёзныя і вечныя наступствы.
Магчыма, вы крыху збянтэжаныя тым, што Ісус просіць рабіць вас. Калі так - вы не адзінокія. Сёння біблейскую навуку аб пакаянні часта разумеюць памылкова, часта ў яе вераць няправільна. Гэта вядзе да вечнай смерці, бо, як сцвярджае св. Паўла, "смутак свецкі смерць робіць" (2 Кар. 7:10).
Аднак апостал Паўла мае і добрую вестку для вас. Ён кажа: "Смутак дзеля Бога праз пакаянне вядзе да збаўлення" (2 Кар. 7:10). У Сваім Слове Бог кажа, што недастаткова адно толькі адчуваць смутак з-за правінаў у вашым жыцці. Трэба таксама навярнуцца да Яго Сына Ісуса дзеля даравання грахоў і збавення ад праклёну за іх (Дзеян. 2:38).
Чытайце ў гэтым выпуску ДOБРАЙ ВЕСТКІ пра новае жыццё, якое Бог жадае даць вам праз Яго дар штодзённага пакаяння (Дзеян. 11:18). Бог не пакінуў вас жыць у журбе і роспачы, церпячы пастаянныя няўдачы ў жыцці. Замест гэтага праз Яго літасцівы дар штодзённага пакаяння Ён узнімае вас і дае новае жыццё, напоўненае непахіснай надзеяй і бясконцай радасцю! "Старое мінула, вось настала ўсё новае" (2 Кар. 5:17).
Каб азнаёміцца з астатнімі артыкуламі гэтага нумара, а таксама прачытаць іншыя нумары, падпішыся на ДОБРУЮ ВЕСТКУ*
*Вы будзеце атрымліваць новыя выпускі часопіса. Мы не гарантуем адпраўку выпускаў, выдадзеных раней.
Выпуск 4. Апраўданне
На адной іконе ХІІ ст. жыццё паказана ў выглядзе "лесвіцы". Людзі, што імкнуцца дасягнуць нябёсаў, рухаюцца ўверх прыступка за прыступкаю, спадзеючыся на тое, што д'ябал не знішчыць іх добрых маральных памкненняў. Але няма ніякай падставы для гэткай няпэўнасці і турботаў адносна вечнасці, і аб гэтым вы можаце даведацца з дадзенага выпуску часопіса, які прысвечаны цудоўнаму Божаму плану збавення чалавека.
Выпуск 7. Слова
Падобна да паслядоўнікаў іншых сусветных рэлігій, хрысціяне вельмі часта разглядаюць Біблію як кнігу, што найперш змяшчае рэлігійныя правілы, якіх трэба трымацца ў жыцці. Але Ісус кажа, што Біблія - значна больш, чым проста нейкія правілы ці настаўленне. Яго Слова ёсць Дух і Жыццё!
Выпуск 8. Малітва
У Сваім Слове Бог гаворыць, што Яго дар малітвы дадзены нам для таго, каб мы карысталіся ім пастаянна, а не толькі ў нейкіх асаблівых жыццёвых сітуацыях. "Не турбуйцеся ні аб чым, але заўсёды ў малітве і благанні падзякай няхай адкрываюцца просьбы вашы перад Богам" (Філіпянам 4:6).
Выпуск 15. Гарэзіі
На хрысціян і Хрыстовую Царкву безупынна нападае д'ябал праз гарэзіі і лжэвучэнні. Гэтая смяротная зараза распаўсюджваецца, нібы гангрэна (2 Цім. 2:17). Тым, хто "ў Хрысце" няма чаго палохацца гэтай заразы, бо "Той, хто ў вас, большы
за таго, хто ў свеце" (1 Ян. 4:4).
Выпуск 16. Пакаянне
Ісус прыйшоў у наш свет не для таго, каб адкрыць філасофскія ісціны, і нават не для таго, каб даць людзям цудоўныя рэлігійныя ідэі. Адзіная мэта Яго прыходу - паклікаць вас да жыцця глыбокага пакаяння і веры, каб вы маглі атрымаць дабраславенні Яго крывавай смерці і пераможнага ўваскрэсення.
Выпуск 17. Нябёсы
Хараство нябёсаў немагчыма апісаць чалавечай мовай. Каб даць вам наперад пацешыцца з раю, гэты выпуск "Добрай весткі" спалучае Божае вучэнне з уяўленнямі мастакоў. Няхай праз іх карціны і біблейскія тэксты Бог дапаможа вам думаць "аб узгорным,... а не аб зямным" (Кал. 3:2).
Выпуск 18. Апраўданне (частка 2)
Св. Паўла кажа: "Калі мы апраўданы Крывёю Яго, збаўлены будзем праз Яго ад гневу" (Рымлянам, 5:9). Гэта - другі выпуск "Добрай весткі", прысвечаны Божаму вучэнню аб Яго дары апраўдання. Цешцеся са св. Паўлам, які пісаў: "Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста" (Рымлянам, 5:1).
Выпуск 19. Святы Дух
Абяцанне Ісуса паслаць Духа Святога ў ваша жыццё з'яўляецца адным з найвялікшых дароў, дадзеных вам Богам. Аднак д'ябал няспынна імкнецца заблытаць вас у разуменні Асобы і дзеянняў Святога Духа і, такім чынам, пазбавіць вас гэтага дару Божага. Грунтуючыся на Слове Божым, гэты выпуск "Добрай весткі" дапамагае вам усцерагчыся ад д'яблавай хлусні і даводзіць, што Дух Божы прыходзіць да вас толькі ў Яго нязменлівым Слове.
Выпуск 20. Дараванне
Дараванне грахоў у Хрысте з'яўляецца найвялікшым дарам, які Бог дае вам. Цешцеся з Божага даравання і дзяліцеся Яго цудоўным дарам з іншымі людзьмі.