Калі б вы заразіліся СНІД і паглядзелі на сваю кроў праз мікраскоп, то ўбачылі б, як смяротны вірус імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ) нападае на вашы здаровыя белыя крывяныя клеткі.
БІТВА АДБЫВАЕЦЦА ЦЯПЕР У ВАШЫМ РОЗУМЕ
Хоць вы і не бачыце гэтага, падобная бітва адбываецца ў розуме і душы кожнага хрысціяніна. Таксама, як добрыя клеткі крыві цякуць у вашых артэрыях, Божае Слова, што дае жыццё, цячэ ў вас. Нягледзячы на гэта, на вас, нібы вірус, безупынна нападаюць і кідаюць вам выклік д'яблавыя ідэі і гарэзіі.
Параўнанне крывяных клетак, што цякуць у целе чалавека і нясуць жыццё, з боскімі ідэямі і словамі, што цякуць у розуме, можа, на першы погляд, падацца недарэчным. Аднак, паўсюль у Старым Запавеце кроў, якая цячэ ў целе, прыраўноўваецца да жыцця (Ляв. 17:11, 14; Друг. 12:23). Таксама і Ісус, кажучы аб Сваім Слове, якое цячэ ў розуме і душы, сцвярджаў, што яно нясе жыццё (Ян. 6:33).
ІЛЖЭВУЧЭННЕ РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА, НІБЫ ІНФЕКЦЫЯ!
Біблія выразна навучае, што ілжэвучэнне - гэта не проста памылковая ці дрэнная ідэя, што захоўваецца "на паліцы" вашага розуму. Хутчэй, ілжэвучэнне падобна да небяспечнай для жыцця фізічнай інфекцыі, гэткай, як гангрэна. Яно безупынна распаўсюджваецца, разбураючы вашу душу (2 Цім. 2:17). Згадваючы гэтыя словы св. Паўлы, Лютэр адзначае: "Ніякая чума гэтак не заражае цела, як бязбожнае вучэнне заражае розум".
Ніколі больш не разглядайце Слова Ісуса і вучэнні, што з яго вынікаюць, як проста добрыя ідэі! Ніколі больш не разглядайце вучэнні і словы д'ябла як проста дрэнныя ідэі. Замест гэтага, звярніце ўвагу на тое, што і за Словам Ісуса, і за кожным словам д'ябла стаяць пэўныя сілы, што ўплываюць на жыццё, ды паміж імі ідзе няспыннае змаганне (Эф. 6:12). Слова і вучэнні Хрыста даюць жыццё. Словы і ідэі д'ябла немінуча нясуць смерць.
ХРЫСТОС І ЯГО СЛОВА АБАРАНЯЮЦЬ ВАС АД ЗАРАЖЭННЯ ГАРЭЗІЯМІ
Чытайце гэты выпуск ДОБРАЙ ВЕСТКІ з Бібліяй у руках. І заўсёды памятайце параду св. Паўлы, які пісаў, што жывое і дзейснае Слова Божае бесперапынна дзейнічае ў сэрцах і душах вернікаў (1 Фес. 2:13). Дык вось, на працягу кожнага дня свайго жыцця будзьце ўпэўненыя, што, паколькі жывое Слова Божае напаўняе ваш розум, яно будзе дзейнічаць, ахоўваючы вашы розум і душу ад заражэння і немінучага знішчэння словамі і гарэтычнымі ідэямі д'ябла. Узамен гэтага, Слова Божае ўмацуе вас у веры. "Бо Той, хто ў вас [Ісус, а таксама Яго Слова], большы за таго, хто ў свеце [д'ябла]" (1 Ян. 4:4).
Каб азнаёміцца з астатнімі артыкуламі гэтага нумара, а таксама прачытаць іншыя нумары, падпішыся на ДОБРУЮ ВЕСТКУ*
*Вы будзеце атрымліваць новыя выпускі часопіса. Мы не гарантуем адпраўку выпускаў, выдадзеных раней.
Выпуск 4. Апраўданне
На адной іконе ХІІ ст. жыццё паказана ў выглядзе "лесвіцы". Людзі, што імкнуцца дасягнуць нябёсаў, рухаюцца ўверх прыступка за прыступкаю, спадзеючыся на тое, што д'ябал не знішчыць іх добрых маральных памкненняў. Але няма ніякай падставы для гэткай няпэўнасці і турботаў адносна вечнасці, і аб гэтым вы можаце даведацца з дадзенага выпуску часопіса, які прысвечаны цудоўнаму Божаму плану збавення чалавека.
Выпуск 7. Слова
Падобна да паслядоўнікаў іншых сусветных рэлігій, хрысціяне вельмі часта разглядаюць Біблію як кнігу, што найперш змяшчае рэлігійныя правілы, якіх трэба трымацца ў жыцці. Але Ісус кажа, што Біблія - значна больш, чым проста нейкія правілы ці настаўленне. Яго Слова ёсць Дух і Жыццё!
Выпуск 8. Малітва
У Сваім Слове Бог гаворыць, што Яго дар малітвы дадзены нам для таго, каб мы карысталіся ім пастаянна, а не толькі ў нейкіх асаблівых жыццёвых сітуацыях. "Не турбуйцеся ні аб чым, але заўсёды ў малітве і благанні падзякай няхай адкрываюцца просьбы вашы перад Богам" (Філіпянам 4:6).
Выпуск 15. Гарэзіі
На хрысціян і Хрыстовую Царкву безупынна нападае д'ябал праз гарэзіі і лжэвучэнні. Гэтая смяротная зараза распаўсюджваецца, нібы гангрэна (2 Цім. 2:17). Тым, хто "ў Хрысце" няма чаго палохацца гэтай заразы, бо "Той, хто ў вас, большы
за таго, хто ў свеце" (1 Ян. 4:4).
Выпуск 16. Пакаянне
Ісус прыйшоў у наш свет не для таго, каб адкрыць філасофскія ісціны, і нават не для таго, каб даць людзям цудоўныя рэлігійныя ідэі. Адзіная мэта Яго прыходу - паклікаць вас да жыцця глыбокага пакаяння і веры, каб вы маглі атрымаць дабраславенні Яго крывавай смерці і пераможнага ўваскрэсення.
Выпуск 17. Нябёсы
Хараство нябёсаў немагчыма апісаць чалавечай мовай. Каб даць вам наперад пацешыцца з раю, гэты выпуск "Добрай весткі" спалучае Божае вучэнне з уяўленнямі мастакоў. Няхай праз іх карціны і біблейскія тэксты Бог дапаможа вам думаць "аб узгорным,... а не аб зямным" (Кал. 3:2).
Выпуск 18. Апраўданне (частка 2)
Св. Паўла кажа: "Калі мы апраўданы Крывёю Яго, збаўлены будзем праз Яго ад гневу" (Рымлянам, 5:9). Гэта - другі выпуск "Добрай весткі", прысвечаны Божаму вучэнню аб Яго дары апраўдання. Цешцеся са св. Паўлам, які пісаў: "Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста" (Рымлянам, 5:1).
Выпуск 19. Святы Дух
Абяцанне Ісуса паслаць Духа Святога ў ваша жыццё з'яўляецца адным з найвялікшых дароў, дадзеных вам Богам. Аднак д'ябал няспынна імкнецца заблытаць вас у разуменні Асобы і дзеянняў Святога Духа і, такім чынам, пазбавіць вас гэтага дару Божага. Грунтуючыся на Слове Божым, гэты выпуск "Добрай весткі" дапамагае вам усцерагчыся ад д'яблавай хлусні і даводзіць, што Дух Божы прыходзіць да вас толькі ў Яго нязменлівым Слове.
Выпуск 20. Дараванне
Дараванне грахоў у Хрысте з'яўляецца найвялікшым дарам, які Бог дае вам. Цешцеся з Божага даравання і дзяліцеся Яго цудоўным дарам з іншымі людзьмі.