|
|
|
Што чакае нас за парогам смерці? У чым сэнс жыцця? Ці існуе рай і пекла? Як вызваліцца з-пад улады грэху? Якая вера з'яўляецца правільнай? Хто такі Бог? Дзе знайсці мір з Ім? Як бы мы ні былі занятыя сваімі штодзённымі клопатамі і праблемамі, такія пытанні час ад часу ўзнікаюць у кожнага з нас. Гэтыя пытанні - не звычайны занятак для нічым незанятага розуму. Ад таго, які адказ мы знойдзем на іх, залежыць наша вечная доля. Сёння навокал нас гучыць багата галасоў, кожны з якіх сцвярджае, нібы ён з'яўляецца сапраўдным выразнікам ісціны. Чалавеку нашых дзён вельмі цяжка разабрацца, дзе той голас ці асоба, услед за якімі трэба ісці. Дык ці магчыма наогул знайсці ісціну? Ісус кажа вам сёння: Так! Гэта Яго ДОБРАЯ ВЕСТКА для вас: вы можаце ведаць праўду. Гэтую праўду адкрывае вам Біблія - праўдзівае Слова адзінага праўдзівага Бога. Слова Божае ёсць "Дух і жыццё" (Евангелле паводле Яна, 6:63). Госпад заклікае: "Даследуйце Пісанні" (Евангелле паводле Яна, 5:39). Ён абяцае вам: "Калі застанецеся ў Слове Маім, дык вы ў ісціне Мае вучні, і спазнаеце праўду, і праўда зробіць вас свабоднымі" (Евангелле паводле Яна, 8:31-32). Прапануем вашай увазе часопіс "ДОБРАЯ ВЕСТКА". Мэта гэтага часопіса, які змяшчае цікавыя артыкулы і цудоўныя ілюстрацыі, - пазнаёміць вас з дзіўнымі ісцінамі, адкрытымі Богам праз Яго Слова. Кожны выпуск "ДОБРАЙ ВЕСТКІ" прысвечаны пэўнай тэме і разглядае гэтую тэму, грунтуючыся на Святым Пісанні. "ДОБРАЯ ВЕСТКА" прызнае Святое Пiсанне за адзіную крыніцу праўдзівай веры і жыцця. Паколькі розныя групы, дэнамінацыі і секты таксама сцвярджаюць, што іх вучэнне грунтуецца на Бібліі, "ДОБРАЯ ВЕСТКА" прытрымліваецца падыходу да тлумачэння Святога Пісання, што быў выкладзены лютэранскімі рэфарматарамі, якія, імкнучыся да абнаўлення Царквы згодна з вучэннем Хрыcта, апосталаў і прарокаў, навучалі наступным чынам: Слова ёсць вышэй за ўсё; Хрыстос - жывое і вечнае праяўленне гэтага Слова; Святы Дух стварае веру толькі праз Евангелле і Сакраманты; усё вучэнне мусіць засяроджвацца на асобе Хрыста і на тым, што Ён учыніў, і таму яно павінна таксама адлюстроўваць правільнае разуменне Закону і Евангелля. Калі хрысціянская вера важна для вас, вы можаце карыстацца выпускамі "ДОБРАЙ ВЕСТКІ" як дапаможнікам для вывучэння Бібліі. "ДОБРАЯ ВЕСТКА" выдаецца штоквартальна на 15-ці мовах і распаўсюджваецца больш чым у 60-ці краінах свету. Прапануем вам беларускамоўную версію "ДОБРАЙ ВЕСТКІ". Калі вы жывяцё ў Беларусі і хочаце атрымліваць наш часопіс на беларускай мове, вы можаце аформіць бясплатную падпіску на "ДОБРУЮ ВЕСТКУ", запоўніўшы форму тут. Жыхары іншых краін могуць падпісацца на часопіс за 15 даляраў ЗША за чатыры выпускі (для ЗША, Канады і Мексікі), або за 22 даляры (для ўсіх астатніх краін). Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю наконт падпіскі ў замежных краінах, звяртайцеся, калі ласка, на адрас рэдакцыі: "GOOD NEWS", 6973 Chippewa St., St. Louis, MO 63109-3061, USA. Тэлефоны (у ЗША): 314-645-1919, 1-800-778-1132; факс: 314-645-1924. Няхай Госпад блаславіць вас. |
|